Куплю сыстэмны блёк за $40
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
Below are the 20 most recent journal entries recorded in the "selitskas" journal:[<< Previous 20 entries]
07:20 pm
[Link] |
Няўдаха У Inkscape вэктарызаваў схему тралейбуснага руху Менску, калі амаль усё зрабіў, гэтая вашая вінда неілюзорна выкінула фэйл... У выніку ўсё зьнікла. ;(
Схема.
Current Location: Менск, Беларусь Current Mood: angry Current Music: Michael Jackson - Thriller | Powered by Last.fm Tags: вікіпэдыя
|
03:07 pm
[Link] |
Падсьвінак За 5 (пяць) дзён перабываньня ў Менску сьвіны грып у сябе ня высьветліў. Але Менск па маех стэрыётыпах усё больш і больш прыпадабляецца да Лёндану - адні дажджы і ўсё неба шэрае. Шкада, нельга яго, як дамы ў Нарыльску - пафарбаваць у файныя колеры. :(
Current Location: Менск, Беларусь Current Music: Muse - Sing For Absolution | Powered by Last.fm Tags: здароўе, менск, надвор'е
|
05:02 am
[Link] |
Вучоба пачынаецца Вырашыў абмінуць сёньня грамадзкі транспарт, пойду на вучобу пешшу. Пішуць у розных блогах пра эпідэміі, усялякую ўсялячыну (: Галоўнае - выйсьці на веладарожку, там будзе зручна.
Current Location: Менск, Беларусь Current Mood: cold Tags: адукацыя, грып
|
10:17 am
[Link] |
Пазыцыі - "Усходняя" Спрабую сідзець у іншай пазыцыі - "Усходняй". На першы погляд - даволі зручна, але потым зьяўляецца боль у сьпіне й нагох... Працягваю па-ранейшаму.
 Гэткая пазыцыі дарэчы, напэўна, калі зьявілася раптам ідэя, і трэба яе хутка рэалізоўваць. Прынамсі, са мною гэтак адбылося.
Current Location: Менск, Беларусь Current Music: Linkin Park - The Little Things Give You Away | Powered by Last.fm Tags: адпачынак, кампутары
|
09:00 am
[Link] |
Пазыцыі Нарэшце ўлёгся ў ложку, каб было зручна працаваць на кампутары. Абраў вось гэтую пазыцыю - "Рамантычная ноч сам-насам з ноўтбукам".

І заўтра на вучобу. :(
Current Location: Менск, Беларусь Tags: адпачынак, адукацыя, кампутары
|
02:43 am
[Link] |
Listen it! Scrobble it! Lastfm it Вось такі слёган для last.fm. :/
Current Location: Belarus, Minsk Current Music: Muse - Exogenesis: Symphony, Pt. 1: Overture | Powered by Last.fm Tags: last.fm, музыка
|
08:23 pm
[Link] |
Прышпіл з тэлевізійным пультам Сябра падказаў вось такі "эфект". Калі на пульце націснуць гузік і накіраваць пульт у аб'ектыў здымача, тады ўбачыш тое, што ніколі на свае вочы ня ўбачыш. :)
Гэта:

Плюс гэта:

У выніку вось што:

Ці вось так:
Tags: miracle, тэлебачаньне, тэхніка, цуда
|
11:30 pm
[Link] |
Першы пост зь Менску Меркаваў, што пачну пісаць тут посты, калі ў Менску ў мяне зьявіцца інтэрнэт. Інтэрнэт сёньня зьявіўся, але посты пісаць я так і не пачаў... :(
Current Location: Мінск, Беларусь Current Mood: apathetic Current Music: Muse - Undisclosed Desires | Powered by Last.fm Tags: byfly, Менск
|
08:27 pm
[Link] |
Калі няма, што рабіць-2... Як апынілася, PCMCIA у мяне ў кампутары ўсё ж такі ёсьць. МТС-Канэкт у нас у Беларусі ёсьць? Я б набыў, а то кудысьці ў ... ехаць да кропкі Wi-Fi - вялікі гемарой. :) А яшчэ я набыў падручнік па ангельскай мове, што каштавала мне шмат ежы, якую я не набыў :( Затое дзякуючы той кніжэнцыі у мяне зьявілася жаданьне паехаць на Octoberfest... Але ж не зьявілася мажлівасьці... :) FFFFUUUuuuuuu
Current Location: Слуцк, Беларусь Current Mood: awake Current Music: N.R.M. - Менск і Мінск | Powered by Last.fm
|
02:10 pm
[Link] |
Калі няма, што рабіць... Нарэшце набыў уласны ноўтбук... Адразу ж адчуваю, як гэта добра сёрфіць у Сеціве, пакуль ты ў ложку... Вядома, ў ложку яшчэ шмат чаго ёсьць добрага... :) А ў Менску ўсё ж сумна... Не, я не спрачаюся, ёсьць дастаткова развагаў, але за ўсё трэба ці даваць грошы, ці толькі з 18-ці гадоў... Вось такая арытметыка...
PS: каму гэтак цікава, набыў вось гэты кавалачак плястмасы... :) Парадаксальна, але ж у ім ёсьць усё што патрэбна, і няма нічога, што пакуль не патрэбна (FireWire, PCMCIA). :(
Current Location: Слуцк, Беларусь Current Mood: cheerful Current Music: Слот - Улица роз | Powered by Last.fm Tags: Сеціва, грошы, кампутары
|
04:17 pm
[Link] | Тэст ping.fm праз Skype
|
07:01 pm
[Link] |
ŁaŁaŁa Štości siońnia niejak usio nia hetak, jak treba. Voś znajšoj vyjavu na eBay.org, chtości 1.5 hady nazad sprabavaŭ pradać stoł.

.eisreivŭ avelź akrestul u mizdalh ,ŭeimuzarz ein othC
Current Music: Lacrimosa - Einsanmkeit | Powered by Last.fm
|
11:43 pm
[Link] |
Менск Карацей, зьбіраюся дзесьці праз тыдзень у Менск пераяжджаць. Спадзяюся, усё будзе добра, з цягам часу куплю ці ноўт, ці электрагітару, ці фотаапарат (ужо дакладна вырашыў які - Canon EOS 450D з пераходным кальцом M42->EOS+дзьмухавец для дзьвух аб'ектываў Helios-44M і Jupiter 37A). :)
Вось такія дранікі.
Current Location: Слуцк, Беларусь Current Music: N.R.M. - Менск і Мінск | Powered by Last.fm Tags: жыцьцё, менск
|
11:39 pm
[Link] |
Basowiszcza-2010 Вельмі хочу туды патрапіць, калі дажыву... :) Усё ж гэта не "Новую хвалю" глядзець па ТБ... :)
PS: а яшчэ хочу, каб дзень народзінаў пахутчэй прыйшоў.
Current Location: Слуцк, Беларусь Current Music: Chris Vrenna, Clint Walsh - Doom 3 Theme | Powered by Last.fm Tags: музыка
|
02:05 am
[Link] |
Трип под Слонимом Ездил я как-то в Слоним... В общем, фотоотчетик.
( Фотки и трафик!!! )
Current Location: Слуцк, Беларусь Current Mood: cold Current Music: Epica - Adyta (The Neverending Embrace) | Powered by Last.fm Tags: беларусь, путешествие, слоним, слонім, слуцк
|
02:17 pm
[Link] |
Іспыт па Гісторыі Беларусі Нарэшчце здаў іспыт па Гісторыі Беларусі. Нажаль, прыйшлося на расейскай мове, таму што дапаможнікі для патрыхтоўкі ў нашай гімназіі прапанавалі толькі на расейскай мове, на колькі я ведаю, а ісьці ў крамы ды шукаць дапаможнікі не хацелася... А шчэ я тады ня меў той пазыцыі наконт беларускае гісторыі, культуры й мовы, якую я маю зараз. Адказвала па-беларуску толькі адна дзяўчынка, мая сяброўка, але ж у яе, натуральна, быў беларускамоўны дапаможнік. У выніку, атрымаў 8 за год, 9 - за іспыт, 9 - падагульняючую.
Žyvie biełaruskaja kultura!
PS: прабачаюся. Пераблытаў, замест расейскай напісаў беларускую...
Current Location: Слуцк, Беларусь Current Mood: nostalgic Current Music: Pin-Up Went Down - Intrusion | Powered by Last.fm Tags: адукацыя, беларуская мова, культура
|
11:51 pm
[Link] |
Biełaruskaja łacinka Voś, narešcie, amal vyvučyŭ biełaruskuju łacinku. Šče nia vielmi chutka pišu, ale prahres užo jość. Dlia miane heta vielmi vialikae dasiahneńnie, ale ž zastaecca pytańnie - ci raspačynać vieści blioh šče raz?
Current Location: Слуцк, Беларусь Current Mood: chipper Current Music: Нестандартный Вариант - Паветраны Шар | Powered by Last.fm Tags: беларуская мова, думкі, лацінка, мова
|
07:06 pm
[Link] |
Папуколі абразілі па тэлебачаньню Сёння глядзеў расейскі тэлеканал "Вести" і ў анонсе наступных навін убачыў надпіс "Батька едет к Папе", ці штосьці гэтага кшталту. Не разумею, калі гэта расейскім тэлеканалам дазволілі так насьміхацца з нашага паважанага Прэзідэнта? Не разумею...
Current Location: Слуцк, Беларусь Current Mood: blank Current Music: Ляпис Трубецкой - Галактика | Powered by Last.fm Tags: Прэзідэнт, палітыка, папаколі, тэлебачаньне
|
07:41 pm
[Link] |
Бел-чырвона-белы сцяг побач з сучасным дзяржаўны Сёння сачыў, як нашы хакеісты прадулі апанентам з Канады. Трансляцыя ішла па Першаму Нацыянальнаму Тэлеканалу, і мяне вельмі зьдзівіла, калі нейкі аператар крупным планам паказаў вялічэзныя бел-чырвона-белы і бел-чырвона-зялёны сцягі побач... Нават ня ведаю, як магчыма перадасі тыя пачуцці, якія з'явіліся ўва мне... Крышачку добрых, крышачку кепскіх... :)
Current Location: Слуцк, Беларусь Current Mood: calm Current Music: Deep Purple - Love Child | Powered by Last.fm Tags: беларусь, сцяг, сымболіка
|
09:31 pm
[Link] |
Апазіцыйнае кіно Набыў у сеціве некалькі фільмаў ("Звычайны прэзідэнт", "Плошча" і др.), першы не спадабаўся... Мабыць, не зусім аб'ектыўны... на маю думку. А вось другі фільм даволі спадабаўся. Асабліва ўразіў апазіцыянер з бела-чырвона-белым сцягам на мінскім аўтобусе МАЗ... Іржаў як конь... :D
На вялікі жаль, убачыць Беларусь, Менск ці другія гарады на сёняшні дзень магчыма ўбачыць амаль толькі ў апазіцыйных лентах... І сітуацыя не жадае зьмяняцца...
Current Location: Слуцк, Беларусь Current Mood: cheerful Current Music: Place Vendome - Follow Me | Powered by Last.fm Tags: беларуская мова, беларусь, кіно
|
[<< Previous 20 entries] |